Сур’ёзная тэхніка — у надзейных руках

Падзеі

Кіраўніцтва ДЛГУ «Дзятлаўскі лясгас» характарызуе Івана Мікалаевіча Мясаеда, вадзіцеля на вывазцы лесу, як стараннага і адказнага працаўніка, тэхніка якога заўжды дагледжана.

А даглядаць ёсць што: магутны «МАЗ-лесавоз» з прычэпам за працоўны дзень грузіць, перавозіць, разгружае каля 70 кубічных метраў драўніны, за месяц набягае лічба звыш тысячы кубоў, і ўсё гэта па лясным бездарожжы раёна. Дзесяць гадоў Іван Мікалаевіч Мясаед працуе ў Дзятлаўскім лясгасе, ужо шосты год пайшоў, як у любое надвор’е садзіцца ён за руль сваёй вялікай машыны. Летам пераадольвае на ёй пяскі, зімой — снежныя заносы, увесну і восенню — гразь. Працаваць у такіх умовах дапамагае вадзіцельскі вопыт, дасягаць высокіх вынікаў — стараннасць.

IMG_ 049

Іван Мікалаевіч зазначае, што работа яму падабаецца, бо штодзень можна любавацца маляўнічымі краявідамі, дыхаць чыстым паветрам, а поспех прыходзіць да таго, хто не лянуецца. Калегам па галіне да прафесійнага свята Іван Мясаед зычыць шчасця і моцнага здароўя, без якога ў лясной гаспадарцы працаваць немагчыма.

Тэкст: І. КАЎКЕЛЬ

Фота: П. АДАМЧУК



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *