Сёлета моладзь Дзятлаўшчыны вызначылася ў раённых спаборніцтвах на жніве і ўнесла важкі ўклад у хлебны каравай. Па выніках работы сярод удзельнікаў вызначаны раённыя лідары, якія прадставяць Дзятлаўшчыну на абласным этапе спаборніцтваў. Cярод кандыдатаў у пераможцы абласных спаборніцтваў, якія дасягнулі высокіх вынікаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур у раёне ў 2015 годзе, прадстаўлены моладзевыя камбайнавыя экіпажы: Паўла і Таццяны Богданаў з СВК «Граніт-Агра», якія на камбайне «КЗС-1218» намалацілі 1752 тоны зерня; Дзмітрыя Сухецкага і Максіма Лішыка з СВК «Войневічы», якія на камбайне той жа маркі намалацілі 1616 тон зерня; Дзмітрыя і Сяргя Жыхоў, якія на камбайне «Лексіён-580» намалацілі 1543 тоны зерня.
Маладыя вадзіцелі транспартных сродкаў, якія здзяйснялі перавозілі зерне ад камбайнаў: Віталь Болтач з СВК «Граніт-Агра» на «МАЗ-4570» перавёз 1492 тоны зерня; Дзмітрый Калнацкі з СВК «Слава працы» на «МАЗ-555» перавёз 2054 тоны зерня; Дзяніс Сёмуха з СВК «Граніт-Агра» на «ГАЗ-3307» перавёз 812 тон зерня.
Маладыя аграномы: Аляксандр Кугейка з СВК «Жукоўшчына», дзе валавы збор зерня склаў 4704 тоны, ураджайнасць — 54,6 ц/га; Антон Тарасевіч з СВК «Граніт-Агра», дзе валавы збор зерня склаў 18121 тону, ураджайнасць — 54,2 ц/га.
Маладыя інжынеры, якія на 100% падрыхтавалі тэхніку да жніва: Андрэй Падліпскі з СВК «Граніт-Агра», дзе працавалі 13 камбайнаў, якія намалацілі 18121 тону зерня; Дзмітрый Лазоўскі з СВК «Войневічы», дзе на жніве працавалі 7 камбайнаў, якія намалацілі 8648 тон зерня; Юрый Маслоўскі з СВК «Хвінявічы», дзе на жніве працавалі 9 камбайнаў, якія намалацілі 4745 тон зерня.
Абласная камісія падрахункуе дасягненні моладзі і назаве лідараў Гродзенскай вобласці на жніве-2015.
Віншую маладых работнікаў з перамогай у раённым этапе спаборніцтваў, жадаю ім удачы на абласным этапе!
А. ЧУРАЙ,
першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ»