22-23 верасня ў Мінску прайшоў IV Форум маладых журналістаў «Агульны погляд у будучыню. Журналістыка: выбар маладых», які наведалі каля 150 удзельнікаў з усёй Беларусі. Дэлегацыю Гродзенскай вобласці на форуме прадстаўлялі 20 журналістаў з 15 сродкаў масавай інфармацыі, сярод іх — карэспандэнтка Дзятлаўскай раённай газеты «Перамога».
Праект «Сучасная журналістыка»
Трэнінг на базе ААТ «Мінскія інфармацыйныя тэлевізійныя сеткі»
Пленарнае пасяджэнне Форума маладых журналістаў «Агульны погляд у будучыню. Журналістыка: выбар маладых»
На пачатку другога дня форума яго ўдзельнікі мелі магчымасць пагутарыць з Міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч «без мікрафонаў», задаць ёй хвалюючыя пытанні.
Панельная дыскусія «Журналістыка вачыма маладых»