Мінімальная заработная плата за жнівень індэксуецца на 5,1 працэнта

Падзеі

У Беларусі месячная мінімальная заработная плата (МЗП) за жнівень бягучага года індэксуецца, як і ў папярэднім месяцы, на 5,1 працэнта, паколькі індэкс спажывецкіх цэн за жнівень не перасягнуў пяціпрацэнтны парог да месяца яе папярэдняй індэксацыі (ліпень 2015 года). Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Такім чынам, памер МЗП у жніўні бягучага года, як і ў ліпені, складае Br2 млн 180 тыс. 126. Нагадаем, з 1 студзеня бягучага года месячная мінімальная заработная плата ўстаноўлена ўрадам у памеры Br2 млн 100 тыс. 100. МЗП — дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы, які наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за работу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу пры выкананні абавязкаў работніка, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора.

Грашовыя даходы (заработная плата, дзяржаўныя стыпендыі навучэнцам, стыпендыі клінічным ардынатарам, стыпендыі работнікам, накіраваным на павышэнне кваліфікацыі, перападрыхтоўку, стажыроўку на вочнай (дзённай) форме навучання ў іншы населены пункт), што атрымліваюцца з бюджэтных крыніц, за жнівень бягучага года не індэксуюцца, паколькі індэкс спажывецкіх цэн за жнівень не перасягнуў пяціпрацэнтны парог да месяца іх аднаразовага перагляду (сакавік 2015 года).

Заработная плата дзяржаўных служачых і прыраўнаваных да іх асоб, грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых, асоб радавога і начальніцкага складу, грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, сувораўцаў, выхаванцаў воінскіх часцей, курсантаў ваенных навучальных устаноў індэксуюцца, як і ў папярэднім месяцы, на 6,6 працэнта, паколькі індэкс спажывецкіх цэн за жнівень не перасягнуў пяціпрацэнтны парог да месяца іх папярэдняй індэксацыі (люты 2015 года).

Устаноўленыя ад базавай велічыні дапамогі па беспрацоўі і стыпендыі грамадзянам у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па накіраванні органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэта індэксуюцца, як і ў папярэднім месяцы, на 5,1 працэнта, паколькі індэкс спажывецкіх цэн за жнівень не перасягнуў пяціпрацэнтны парог да месяца іх папярэдняй індэксацыі (ліпень 2015 года).

Насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі рэспублікі з іншых крыніц, кампенсацыя страт ад інфляцыі ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі).

Грашовыя даходы насельніцтва за жнівень, што падлягаюць індэксацыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, індэксуюцца ў межах Br1 млн 569 тыс. 130 — 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзеючага на момант індэксацыі.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *