Беларуска з літоўскімі каранямі

Падзеі

Лаўра Кунюціце — ураджэнка Літвы, аднак другой радзімай для яе стала Беларусь. Сюды сям’я Лаўры пераехала, калі дзяўчынцы споўнілася шэсць гадоў.
Расла і гадавалася Лаўра на Дзятлаўшчыне. Тут яна атрымала агульнасярэднюю адукацыю: скончыла гімназію №1 горада Дзятлава.
А вось студэнцкія гады  правяла ў Мінску.  «Альма-матэр» Лаўры з’яўляецца  Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, факультэт інфармацыйна-дакументацыйных камунікацый. Спецыфіку гэтай галіны дзяўчына  вывучала не толькі тэарэтычна, але і практычна — працавала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адміністратарам у аддзеле бібліятэчнага абслугоўвання чытачоў з вышэйшай адукацыяй.

Лаўра Кунюціце, загадчыца Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі-цэнтра зносін і інфармацыі

Цяпер Лаўра — малады спецыяліст Наваяльнянскай гарпасялковай бібліятэкі-цэнтра зносін  і інфармацыі. Дзяўчына — загадчыца гэтай установы культуры.

Photo 081

Photo 082

Photo 089

Photo 090

Photo 092

Photo 098
Як прызнаецца сама Лаўра, прыехаўшы на працу, яна была прыемна здзіўлена, убачыўшы наколькі ўтульная і прыгожая  бібліятэка, якім выдатным кніжным фондам валодае.
Здзівіла і вялікая колькасць карыстальнікаў бібліятэкі, сярод якіх шмат дзяцей і людзей пажылога ўзросту.
Сёння на абслугоўванні Наваельнянскай бібліятэкі знаходзяцца больш за 700 чалавек. Яе кніжны фонд дазваляе задаволіць любы  густ чытача. Тут і класіка, і даведачная літаратура, і літаратура з камерцыйнага фонду.
Сама ж Лаура аддае перавагу кнігам гістарычнага жанру. Любіць глядзець і стужкі дадзенай тэматыкі.
У захапленнях дзяўчыны таксама бісерапляценне, якое яна асвоіла самастойна. Як і навучылася іграць на гітары. А вось домру асвойвала ў час вучобы ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў.
Увогуле, Лаура валодае мэтанакіраваным характарам, любіць ставіць мэты і дасягаць іх. Такога ж актыўнага погляду на жыццё дзяўчына жадае і ўсім прадстаўнікам моладзі.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Фота П. АДАМЧУКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *