Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць празрыста і сумленна — Лукашэнка ў інтэрв’ю недзяржаўным СМІ

Улада

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гарантуе, што прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі пройдзе празрыста і сумленна. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв’ю недзяржаўным СМІ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі расказаў, што на розных нарадах на тэму арганізацыі выбараў ён заўсёды патрабуе не ствараць ніякіх перашкод для дзеянняў ініцыятыўных груп іншых патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты. «Я кажу: не чапайце, няхай збіраюць подпісы, дзе хочуць. Галоўнае, каб боек не было. Хоць правілы ўстаноўлены строгія, — адзначыў Прэзідэнт. — Не трэба нікога хапаць, нават калі яны дзесьці там неяк зачапілі гэтыя правілы. Не думаю, што вы можаце мяне і ўладу ў нечым папракнуць, што не створаны аднолькавыя ўмовы».

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што ні ў якім разе не зацікаўлены ў тым, каб патэнцыяльныя канкурэнты сышлі з дыстанцыі. «Вы што, хочаце сказаць, што я за тое, каб менш было кандыдатаў у прэзідэнты. Напэўна, зыходзячы з маіх пазіцый, — адваротнае. Таму я ні ў якім разе не тармажу гэты працэс. Няхай збіраюць подпісы, няхай ідуць і пакажуць, чаго яны вартыя», — сказаў Прэзідэнт.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што асобныя прэтэндэнты нават не зацікаўлены ў рэальнай перадвыбарнай барацьбе. «Самае лепшае для тых, хто цяпер прыйшоў змагацца з Лукашэнкам, — адысці ад гэтай барацьбы. Яны не хочуць быць кандыдатамі ў прэзідэнты. Некаторыя асобы мяне здзіўляюць. Ну, увязаліся ў гэту гонку, чаго цяпер шукаеце падставу выскачыць з яе. І гэта падаецца пад такім вуглом, каб потым Лукашэнку і ўладу абвінаваціць, што гэта яны стварылі перашкоды. А мы не ствараем, каб нас не папракнулі», — сказаў беларускі лідар.

«У нас выбарчае заканадаўства нармальнае, не горшае, чым у іншых. І вы будзеце мець магчымасць і сачыць за падлікам галасоў, і прысутнічаць на выбарчых участках, і атрымаеце ўсю інфармацыю аб гэтых выбарах. Я магу гарантаваць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *