У чэрвені 2015 года да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый прыцягнута адно з прадпрыемстваў горада Слоніма. Яшчэ ў 2014 годзе дадзены камбінат, як і шэраг іншых прадпрыемстваў вобласці, без перадаплаты ажыццявіў адгрузку сваёй прадукцыі на некалькі мільёнаў расійскіх рублёў на адрас аднаго з камерцыйных таварыстваў, зарэгістраванага ў Расійскай Федэрацыі. Атрымаўшы прадукцыю, дадзенае таварыства не зрабіла яе своечасовую, а галоўнае, поўную аплату, і гэтым нанесла страты прадпрыемству-вытворцу прадукцыі з горада Слоніма. Але згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у галіне знешнеэканамічнай дзейнасці, тэрміны паступлення валютнай выручкі ў рэспубліку строга ўстаноўлены, а іх парушэнне цягне штрафныя санкцыі ў памеры да 2% ад сумы за кожны дзень пратэрміноўкі. Прынята гэта норма для таго, каб выключыць факты паставак прадукцыі, выканання работ або аказання паслугаў нерэзідэнтам і невяртання ў краіну валютнай выручкі. Дарэчы, 80% ад кошту здзелкі было застрахавана прадпрыемствам-вытворцам, а атрыманая сума страхавога пакрыцця ў большай частцы кампенсаванага страты.
У выніку праверкі фінансавай міліцыяй на прадпрыемства-вытворцу накладзены адміністрацыйны штраф у памеры 124,0 млн. рублёў.
С. ТУПТАЛА
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК