Аплачваць паслугі «Белтэлекама» за тэлефон і інтэрнэт трэба будзе да 1-га чысла

Падзеі

РУП «Белтэлекам» з 25 жніўня змяняе правілы платы абанентамі за тэлефон і інтэрнэт. Цяпер аплачваць паслугі трэба да 1-га чысла. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе нацыянальнага аператара.

Тэрміны змяняюцца ў сувязі з уступленнем у сілу пастановы Савета Міністраў нумар 589 ад 13.06.2015 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Правілы аказання паслуг электрасувязі». У іх сказана, што абанементная плата за бягучы месяц уносіцца не пазней за 1-е чысло наступнага месяца, плата за мясцовыя, міжгароднія і міжнародныя тэлефонныя злучэнні, а таксама іншыя паслугі электрасувязі ўносіцца не пазней за 1-е чысло месяца, што ідзе за месяцам выстаўлення платы за аказаныя паслугі электрасувязі.

Нагадаем, раней рахункі за тэлефон і інтэрнэт трэба было аплачваць да 25-га чысла.

У Белтэлекаме адзначылі, што новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 25 жніўня. Калі абанент не згодны з імі, то ў тэрмін да 18 верасня павінен накіраваць аператару пісьмовае паведамленне, якое будзе расцэньвацца як адмова ад дагавора на аказанне паслуг электрасувязі. Тыя, хто аплаціць выстаўлены рахунак, будуць лічыцца заключыўшымі дадатковае пагадненне да дзеючага дагавора.

Logo BelTA



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *