Акрэдытацыю пры ЦВК Беларусі атрымалі дзесяць наглядальнікаў

Улада

Акрэдытацыю пры Цэнтрвыбаркаме Беларусі атрымалі дзесяць наглядальнікаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на матэрыялы, размешчаныя на афіцыйным сайце ЦВК.

Паводле апошняй інфармацыі, акрэдытацыю атрымаў таксама прадстаўнік грамадскага аб’яднання БНФ «Адраджэньне» Дзяніс Садоўскі. Раней былі акрэдытаваны прадстаўнікі: Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «За Саюз і камуністычную партыю Саюза» Леанід Школьнікаў, Ліберальна-дэмакратычнай партыі Леанід Бабічаў, партыі БНФ Юрый Чавусаў, РГА «Белая Русь» Сяргей Пігараў, Беларускага хельсінкскага камітэта Дзмітрый Чарных, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Эдуард Нарышкін, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Аляксандр Еўдакімчык, Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук і Камуністычнай партыі Беларусі Георгій Атаманаў.

Згодна з Выбарчым кодэксам вылучаць сваіх наглядальнікаў для акрэдытацыі пры ЦВК могуць афіцыйна зарэгістраваныя ў краіне палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні.

Прэзідэнцкія выбары адбудуцца ў Беларусі 11 кастрычніка. Цяпер у краіне ідзе збор подпісаў у падтрымку вылучэння патэнцыяльных кандыдатаў. У гэтай рабоце задзейнічаны восем ініцыятыўных груп.

Logo BelTA



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *