Аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці

Падзеі

У жніўні 2015 года эканамічным судом Гродзенскай вобласці быў разгледжаны адміністрацыйны пратакол па ч. 1-1 арт. 12.7 КjАП Рэспублікі Беларусь, складзены фінансавай міліцыяй горада Слоніма ў дачыненні да аднаго з жыхароў горада Слоніма, які на працягу апошніх гадоў займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю ў выглядзе гандлю мабільнымі тэлефонамі, планшэтамі і іншай складанабытавой тэхнікай, не маючы пры зарэгістрацыі у якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Праверка ўстанавіла, што дадзеным грамадзянінам быў атрыманы даход ад заняткаў незаконным прадпрымальніцтвам у суме больш за 14 млн. рублёў, а па месцы яго жыхарства знойдзены тавар, які прапаноўваўся да рэалізацыі, у тым ліку праз сетку Інтэрнэт, коштам 88 млн. рублёў.
Пры праверцы канфіскаванага тавару з калегамі са Слонімскага аддзела ўнутраных спраў і Слонімскага аддзела Следчага камітэта ўдалося знайсці некалькі мабільных тэлефонаў, якія лічыліся згубленымі або выкрадзенымі, а таксама знойдзены шырокадыяганальны тэлевізар, набыты машэнніцкім шляхам.
На грамадзяніна Г. быў накладзены штраф у памеры 1,8 млн. рублёў, канфіскаваны незаконна атрыманы даход у суме 14,2 млн. рублёў і тавар коштам 88,3 млн. рублёў.
С. ТУПТАЛА
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *