Стогадовы юбіляр

Падзеі

1 ліпеня адзначыў свой стогадовы юбілей ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Андрэевіч Дзікалаў. Павіншаваць яго са знамянальнай датай прыйшлі прадстаўнікі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, раённага савета ветэранаў, Цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва, раённага камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ, работнікі культуры, дзятлаўскія школьнікі.

 

 

 

 

 

 

Першым юбіляра павітаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Іосіфавіч Крахмальчык, дадаўшы да памятнага падарунка пажаданні моцнага здароўя і яшчэ доўгіх гадоў жыцця. Да яго словаў далучыліся старшыня раённага савета ветэранаў Леанід Юльянавіч Кашко і дырэктар раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Сямёнаўна Нікіпорчык, а раённыя артысты падарылі душэўныя песні.

Стогадовы юбіляр, кубанскі казак, удзельнік фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў адзначаны медалямі “За ўзяцце Кёнігсберга”, “За абарону Каўказа”, ордэнам Чырвонай Зоркі, юбілейнымі медалямі.

НА ФОТАЗДЫМКУ: І. А. Дзікалаў і яго госці на стогадоваым юбілеі.

Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *