Пытанне: у мяне аўтамабіль 2005 года выпуску (гэта значыць, цяпер яму ўжо 10 гадоў), на які тэрмін я магу прайсці тэхагляд: на год ці яшчэ на два гады?
Адказ: у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, дазвол на допуск транспартнага сродка да ўдзелу ў дарожным руху будзе выдадзены тэрмінам на адзін год.
Пытанне: у маім аўтамабілі замест пярэдніх супрацьтуманных фараў стаяць заглушкі. Але правады ёсць, пераключальніка асобнага на іх няма. Ці прайду працэдуру тэхагляду?
Адказ: пройдзеце.
А. УРБАНОВІЧ,
начальнік Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд”