Грэка-рымская барацьба

Падзеі

Сярэбранымі прызёрамі абласной спартакіяды школьнікаў па грэка-рымскай барацьбе сталі Юрый Орсік і Іван Курбатаў

Юрый Орсік (вагавая катэгорыя 66 кілаграмаў) з Руды Яварскай выйграў тры паядынкі. Фінальны паядынак праводзіў з перавагаю, але рэалізаваць яе не змог. Паядынак завяршыўся з нічыйным лікам 10:10, а па дадатковым паказчыку (апошняе паспяховае дзеянне) суддзі аддалі перамогу саперніку. Юрый – сярэбраны прызёр.

Іван Курбатаў (вагавая катэгорыя 32 кілаграмы) з Хвінявічаў выйграў чатыры паядынкі, у фінале саступіў 3:4.

Аляксандр Ганчарэвіч (вагавая катэгорыя 59 кілаграмаў) заняў сёмае месца.

Усе хлопцы – выхаванцы Дзятлаўскай ДЮСШ, іх трэніруюць Дзмітрый Лагуцік і Віктар Шалесны.

У абласной спартакіядзе ўдзельнічалі каля 80 спартсменаў. Прызёры спаборніцтваў у складзе зборнай каманды Гродзенскай вобласці прымуць удзел у рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў 18 чэрвеня ў Гомелі.

Б. ВАРНА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *