Леанід Анішчык працуе машыністам пагрузчыка ў Дзятлаўскім РУП ЖКГ без малога дваццаць гадоў. Яшчэ столькі ж ён адпрацаваў у раённай МПМК-147, куды прыйшоў пасля Слонімскага прафтэхвучылішча. Працуе Леанід Васільевічна пагрузчыку “Амкадор-347”, геаграфія працы машыніста – ледзь не ўвесь раён. У Дзятлаве, Наваельні, Казлоўшчыне ці Гезгалах, дзе ёсць катлы на цвёрдым паліве, можа спатрэбіцца пагрузка дранкі. Акрамя звыклых для машыніста пагрузачных работ, у яго абавязках тэхнічнае абслугоўванне машыны і, калі патрэбна, яе бягучы рамонт. Працоўны графік машыніста пагрузчыка не абмяжоўваецца пяцідзённым працоўным тыднем: каб у жыхароў раёна была гарачая вада,ён, як і іншыя камунальнікі, працуе нават у выхадныя. Шматгадовая добрасумленная праца Леаніда Анішчыка была ацэнена па заслугах – сёлета яго імя і фотапартрэт змешчаны на раённую Дошку Гонару.
Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК