Беларусь і Літва дамаўляюцца аб узаемадзеянні ў галіне медыцыны

Падзеі

Дадзеныя пытанні разглядаліся ў час візіту ў Літву дэлегацыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі на чале з першым намеснікам міністра Дзмітрыям Піневічам. Паездка адбылася па запрашэнні літоўскага боку. Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у мерапрыемстве па ўвядзенні ў Літве сістэмы электроннага здароўя. Акрамя таго, адбылася сустрэча Дзмітрыя Піневіча з прэм’ер-міністрам Літвы Альгірдасам Буткявічусам.

У Міністэрстве аховы здароўя Літвы прайшлі перамовы з міністрам Рымантэ Шалашэвічутэ. Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця ўзаемадзеяння дзвюх краін. Была дадзена высокая ацэнка міжведамасным пагадненням аб супрацоўніцтве, падпісаным у час 68-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя. Рымантэ Шалашевічутэ падкрэсліла зацікаўленасць Літвы ў паглыбленні ўзаемадзеяння з Беларуссю па пытаннях аховы здароўя. Акрамя таго, абмеркаваны магчымасці лячэння літоўскіх грамадзян у беларускай Рэспубліканскай бальніцы спелеалячэння. Дасягнута дамоўленасць аб візіце ў Салігорск дэлегацыі літоўскіх спецыялістаў-пульманолагаў.

БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *