Сардэчна запрашаем вас 20 чэрвеня 2015 г. на свята горада Іўе «Пад адзіным небам»
У праграме свята:
09.00 — 16.00 — выстава вытворчасці прадпрыемстваў раёна — пл.Камсамольская.
10.00 — 11.30 — службы ў храмах горада «За еднасць народаў, за мір у роднай краіне».
11.00 — 11.30 — адкрыццё гістарычнай дошкі “Арыянская школа» — вул. Карла Маркса, каля касцёла.
11.30 — 12.00 — ускладанне кветак да помнікаў ў скверы г.Іўе.
Плошча Камсамольская
11.30 — 12.00 — святочнае шэсце вернікаў да памятнага знака «У гонар дружбы і згоды канфесій г.Іўе».
12.00 — урачыстае адкрыццё свята горада «Пад адзіным небам».
13.00 — святочнае шэсце на набярэжную возера па вуліцы Карла Маркса.
Канцэртная пляцоўка набярэжнай возера
13.15 — 13.40 — плац-канцэрт духавога аркестра вайсковай часці Лідскага пагранатрада.
13.45 — урачыстае ўшанаванне «Ганаровы жыхар горада Іўе», прывітальныя словы ад запрошаных гасцей, гарадоў-пабрацімаў.
14.00 — 17.00 — акцыя «Фейс-Арт».
14.30 — выступленне мужчынскай вакальнай групы «Ваганты» г.Мінск.
15.30 — урачыстае адкрыццё свята «Сабантуй».
15.30 — канцэрт удзельнікаў народнай эстраднай студыі «Міраж» Смаргонскага раёна.
16.30 — канцэрт ансамбля народнай песні «Вясёлка» Воранаўскага раёна.
17.30 — канцэрт народнага ансамбля народнай песні «Кемеліна» аддзела культуры і вольнага часу аг.Рытані і аг. Кемелішкі Астравецкага раёна.
18.30-канцэрт творчага калектыву з горада-пабраціма Кайшадорыс Літоўскай Рэспублікі.
20.00 — канцэрт Рыгора Лавыша, удзельніка праекта «Голас».
21.30 — канцэрт поп-рок- групы «Hurма» г.Мінск.
22.30 — 23.30 — дыскатэка для моладзі, файер-шоў.
ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу»
24.00 — 04.00 — пена-лазернае шоў для моладзі (кошт 50 000 руб).
Працуюць пляцоўкі:
— вуліца рамёстваў «Непаўторныя фарбы роднай зямлі»,
— фальклорна-гульнёвыя падворкі,
— дзіцячая пляцоўка,
— спартыўная пляцоўка.
Вас чакаюць катамараны, байдаркі на возеры, лыжа-ролерная траса і гандлёвыя рады.
Аргкамітэт.