Узнагароды за творчасць

Падзеі

У Лідзе прайшоў занальны агляд-конкурс самадзейнай творчасці сярод падраздзяленняў Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС. Сёлета мерапрыемства было прымеркавана да 70-годдзя Вялікай Перамогі.

Конкурсную праграму дзятлаўскіх ратаўнікоў на аглядзе мастацкай самадзейнасці склалі восем нумароў. Дапамагла якасна падрыхтаваць іх загадчыца сектара пазастацыянарнага абслугоўвання Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ганна Харлінская.
Па выніках конкурсу Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях атрымаў чатыры граматы. У намінацыі «Інструментальная кампазіцыя» ўзнагародай адзначаны браз-квінтэт раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У намінацыі «Эстрадная песня» (дзеці) грамату атрымаў Арсень Чыгір. Ігар Раманенка і Арцём Заяц узнагароджаны граматай у намінацыі «харэаграфія» (дзеці). Інструментальная кампазіцыя ў выкананні Вольгі Гульнік таксама адзначана граматай.
А. ДУБРОЎСКАЯ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *