ФПБ плануе павялічыць колькасць прафсаюзных арганізацый у прыватным сектары эканомікі
У Мінску 21-22 мая праходзіць VII з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў збяруцца больш за 500 дэлегатаў, якія прадстаўляюць усе рэгіёны і галіны народнай гаспадаркі. У рабоце з’езда таксама прымуць удзел вышэйшыя службовыя асобы краіны, прадстаўнікі дырэктарскага корпуса, замежныя госці з 14 дзяржаў свету — лідары міжнародных прафсаюзных арганізацый, нацыянальных прафцэнтраў краін блізкага і далёкага замежжа, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый.
На падтрымку таленавітай моладзі ў Беларусі ў 2015 годзе выдзелена Br6 млрд
На фінансаванне расходаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ў 2015 годзе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду кіраўніка дзяржавы выдзелена Br6 млрд. Распараджэннем зацверджана таксама рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Грашовымі прэміямі ад Br10,8 млн да Br20 млн з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду заахвочана 10 пераможцаў міжнародных мастацка-творчых спаборніцтваў.
Грашовымі прэміямі іншай вартасці заахвочаны 45 навучэнцаў і студэнтаў, а таксама 6 калектываў мастацкай творчасці, якія сталі пераможцамі міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, конкурсу Саюзнай дзяржавы.
Васьмі прадстаўнікам таленавітай моладзі будзе аказана матэрыяльная падтрымка ў памеры Br1,8 млн кожная за актыўны ўдзел у мастацка-творчых мерапрыемствах.
Усяго рашэннем савета фонду заахвочана 89 навучэнцаў, студэнтаў і маладых спецыялістаў.
Прэзідэнт Індыі ў чэрвені плануе наведаць Беларусь з афіцыйным візітам
Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы ў чэрвені плануе наведаць з афіцыйным візітам Беларусь. Паводле слоў дыпламата, Беларусь і Індыя маюць неабходны патэнцыял, каб значна нарасціць цяперашні ўзровень тавараабароту, які складае каля $0,5 млрд.
У якасці прыкладу ўзаемавыгаднага партнёрства Манодж Кумар Бхарці прывёў камерцыйны праект з удзелам індыйскай кампаніі па рэканструкцыі Гродзенскай ЦЭЦ-2, якая ўведзена ў строй летам 2013 года. Акрамя таго, Беларусь з’яўляецца адным з самых важных пастаўшчыкоў у Індыю калійных угнаенняў.
На сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі МІТСО размова таксама ішла пра беларуска-індыйскае супрацоўніцтва ў адукацыі і культуры. Так, у ходзе маючага адбыцца візіту ў Беларусь Прэзідэнта Індыі прадугледжваецца заключыць дамоўленасці аб студэнцкіх абменах паміж універсітэтамі дзвюх краін. Што датычыцца сферы культуры, то ў гэтым напрамку дзейнічае шэраг праграм, якія садзейнічаюць культурнаму абмену.
БелТа