Навіны тыдня

Падзеі

СУПРАЦОЎНІЦТВА БЕЛАРУСІ І ГРУЗІІ
Беларусь і Грузія могуць стварыць трывалы фундамент для будучых адносінаў, заснаваны на моцных гандлёва-эканамічных сувязях.
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Тбілісі са сваім грузінскім калегам Георгіем Маргвелашвілі.
«У палітыцы ў нас няма ніякіх супярэчнасцей. Я ўдзячны і былому Прэзідэнту, і вам за тое, што вы ўсюды на Захадзе нас падтрымлівалі і падтрымліваеце», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў Георгію Маргвелашвілі за ветлівасць і гасціннасць.

АДБУДЗЕЦЦА РЭСПУБЛІКАНСКІ ЗЛЁТ СТУДЭНЦКІХ ПЕДАГАГІЧНЫХ АТРАДАЎ
Рэспубліканскі злёт студэнцкіх педагагічных атрадаў пройдзе 1-3 мая ў «Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня».
У час злёту запланаваны тэарэтычныя заняткі з удзелам вядучых выкладчыкаў, калектыўна-творчыя мерапрыемствы, трэнінгі па фарміраванні навыкаў валанцёрскай работы, абмеркаванні і майстар-класы на самыя актуальныя тэмы ад супрацоўнікаў НДААЦ «Зубраня», а таксама калегаў з маладзёжнай агульнарасійскай арганізацыі «Расійскія студэнцкія атрады». Рэспубліканскі злёт студэнцкіх педагагічных атрадаў праводзіцца для абучэння камандзіраў і камісараў студэнцкіх педатрадаў, абмену вопытам і актывізацыі забаўляльна-ідэалагічнай работы. Арганізатарам злёту выступіў Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў ГА «БРСМ».

СУМЕСНАЯ ВЫСТАВА Ў МАСКВЕ
Музеі Вялікай Айчыннай вайны Беларусі і Расіі прадставяць у Маскве сумесную выставу да 70-годдзя Перамогі.
Экспазіцыя «У барацьбе супраць нацызму мы былі разам» адкрыецца 28 красавіка на Паклоннай гары.
Выстава адлюструе асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны. Многія экспанаты з фондаў музеяў Беларусі і Расіі будуць прадстаўлены ўпершыню. Сярод іх — жывапісныя палотны, творы графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, архіўныя дакументы, друкаваная прадукцыя (плакаты, газеты, кнігі, брашуры), а таксама асабістыя франтавыя рэчы байцоў: абмундзіраванне, узнагароды, баявая зброя.

БелТА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *