Па Беларусі

Падзеі

ВІЗІТ СТАРШЫНІ КІТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў БЕЛАРУСЬ

Кітай быў і застаецца добрым і блізкім сябрам, надзейным таварышам і перспектыўным партнёрам Беларусі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка журналістам па выніках перагавораў са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што развіццё ўсебаковага стратэгічнага партнёрства Беларусі і Кітая будуецца на прынцыпах узаемапавагі, падтрымкі і шматпланавага супрацоўніцтва. На яго думку, высокі ўзровень кантактаў і адкрытасць намераў фарміруюць доўгатэрміновую палітыку сумеснага развіцця дзвюх краінаў. «Мэта ў нас толькі адна — дабрабыт нашых народаў. Мы ні ў якім разе не будуем нашы адносіны і нашу дружбу супраць некага або на шкоду каму б там ні было. Сведчаннем таго з’яўляецца канцэпцыя Шаўковага шляху, якая дасць імклівы рывок развіццю ўсіх дзяржаў, што маюць дачыненне да гэтага, іх эканомікам, а значыць, і жыццю людзей гэтых дзяржаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што правядзенне ў Мінску міжрэгіянальнага бізнэс-форуму ў час візіту Старшыні КНР і падпісанне новых пагадненняў аб дружбе і супрацоўніцтве паміж абласцямі Беларусі і правінцыямі Кітая нададуць новы імпульс развіццю прафесійных, гандлёва-эканамічных, грамадскіх адносінаў і міжасобасных кантактаў.

 

БЕЛАРУСКА-КІТАЙСКІ БІЗНЭС-ФОРУМ ПРАЙШОЎ У МІНСКУ
У Мінску ў гасцініцы «Пекін» адбыўся Беларуска-кітайскі міжрэгіянальны бізнэс-форум пад лозунгам «Акумуляваць сілы, актывізаваць супрацоўніцтва».
Ад кітайскага боку ў форуме ўдзельнічалі намеснікі кіраўнікоў правінцый Хэйлунцзян, Чжэцзян, Хубэй, Гуандун, Сычуань, Ганьсу, Цзяньсу, гарадоў Пекін, Харбін; ад беларускага — кіраўнікі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў, усіх аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Акрамя таго, з абодвух бакоў у рабоце форуму прымалі ўдзел топ-менеджары шэрагу буйных прадпрыемстваў і іншыя прадстаўнікі ўлады і бізнэсу. Усяго ў форуме ўдзельнічалі 450 чалавек, з іх 300 — з КНР.
Пленарнае пасяджэнне пад дэвізам «Новыя пляцоўкі — новыя магчымасці» ўключала ў сябе прэзентацыю праекта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» і выступленні кіраўніцтва правінцый, гарадоў Кітая і рэгіёнаў Беларусі.
Пасля пленарнай часткі адбылася цырымонія падпісання шэрагу пагадненняў.

БелТа



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *