18 красавіка ў нашай краіне прайшоў рэспубліканскі суботнік на добраахвотнай аснове. У Дзятлаўскім раёне ў суботніку прынялі ўдзел 10,5 тысячы чалавек, якія працавалі як на добраўпарадкаванні, так і на сваіх працоўных месцах.
Жыхары Гродзенскай вобласці пералічылі ў фонд суботніка 5,2 мільярда рублёў, з якіх 89 мільёнаў – унёсак Дзятлаўшчыны. Асноўнымі аб’ектамі суботніка ў 70-годдзе Вялікай Перамогі сталі помнікі, мемарыялы і вайсковыя пахаванні, на якіх таксама працавалі і жыхары Дзятлаўскага раёна.
На Дзятлаўшчыне ў час рэспубліканскага суботніка вялася работа па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і прыдарожных палосаў. Дзятлаўчане наводзілі парадак на воінскіх пахаваннях і помніках воінскай славы. Школьнікі аказвалі шэфскую дапамогу СВК раёна: перабіралі бульбу, збіралі каменне з палёў. Работнікі сельскай гаспадаркі добраўпарадкавалі будынкі жывёлагадоўчых фермаў і майстэрняў, працягвалі апрацоўку глебы і пасеў яравых. На рэспубліканскім суботніку персанальнымі вынікамі вызначыліся Механізатар СВК “Вензавец” А. Баканаў – узараў 30 га зямлі, механізатар СВК “Русь-Агра” І. Варэйка – пасеяў яравыя збожжавыя на плошчы 33 га, механізатар СВК “Хвінявічы” Б. Парфіновіч – пракультываваў 45 га зямлі, аператар машыннага даення фермы “Зачэпічы” СВК “Жукоўшчына” С. Юч – надаіла 1335 літраў малака (удой на адну карову склаў 18,2 літра).
Таксама ў межах акцыі “Дзякуй за перамогу” працягвалі працу валанцёрскія “цімураўскія” атрады раёна.
Н. АВЯРЧУК