Дзякуй за мірнае неба

Падзеі

Дварэцкі сельвыканкам. Працягваем уручаць юбілейныя медалі “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.” тым, хто 70 гадоў назад змагаўся за мірнае неба для нас.

На тэрыторыі Дварэцкага сельскага выканаўчага камітэта жывуць тры ветэраны Вялікай Айчыннай вайны – Мікалай Андура, Іван Бузук, Міхаіл Лянко. Адзінаццаць былых вязняў канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання – В. Бяляк, Я. Ляпешка, С. Маліка, Г. Масейчык, А. Пачук, У. Сямашка, С. Семяновіч, Р. Серык, Г. Сідорчык, В. Спасюк, В. Стукач.

IMG_3336 IMG_3296 IMG_3305

Юбілейныя медалі ўручылі ваенны камісар ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец са старшынёй Дварэцкага сельвыканкама Т. Перапечынай. А вучні Дварэцкай і Раготнаўскай школаў не толькі ў вершах дзякавалі абаронцам за Перамогу, але і падарылі ім невялікія сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

Тэкст Л. СУР’ЯНІНАВАЙ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *