Другасную сыравіну цяпер можна здаць дома

Падзеі

Нездарма кажуць, што ўсё новае – гэта добра забытае старое. Яшчэ адзін неаспрэчны факт тое, што на сёння збор і перапрацоўка другаснай сыравіны ў ліку дзяржаўных прыярытэтаў. Для павышэння актыўнасці насельніцтва раёна ў здачы другаснай сыравіны адзел нарыхтовах Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства згадвае вопыт колішніх выязных “мянялаў”, і яго работнікі выязжаюць па макулатуру, шклабой і пластык да людзей. Пра графік збору другаснай сыравіны і ўмовы аплаты даведаемся ў намесніка дырэктара Дзятлаўскага філіяла па нарыхтоўках і прамысловасці Мікалая Гародкі.

— Мікалай Віктаравіч, якія планы па нарыхтоўцы другаснай сыравіны сёлета даведзены арганізацыям раёна?
— Згодна з рашэннем райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў даведзены сур’ёзныя па аб’ёмах заданні для арганізацый раёна. Да прыкладу, тром вядучым арганізацыям-нарыхтоўшчыкам другаснай сыравіны – Дзятлаўскаму філіялу Гродзенскага аблспажыўтаварыства, Дзятлаўскаму РУП ЖКГ, прыватнаму прадпрыемству “Клімец Чысты горад” сёлета неабходна нарыхтаваць па 300 тон адходаў паперы і кардону, па 193 тоны шклабою (гэта тычыцца нас і жыллёва-камунальнай гаспадаркі), ад 20 да 30 тон палімерных адходаў. Таксама немалы план па нарыхтоўцы шынаў, тэкстыльных матэрыялаў.
— Якія з іх больш складаныя для выканання?
— Найбольш складана на сёння аказалася сабраць неабходную колькасць макулатуры і шклабою. Апошняе не дазваляла зрабіць адсутнасць патрэбнай для складзіравання адходаў базы. Таму мы змянілі тактыку: цяпер сабраныя ў насельніцтва шкляныя адходы мы адвозім наўпрост на заводы-перапрацоўшчыкі. Па-новаму мы падышлі і да збору другаснай сыравіны: з нядаўняга часу працуюць выязныя нарыхтоўшчыкі другаснай сыыравіны, каб усе людзі, якія маюць патрэбу здаць паперу, шкло ці поліэтылен, маглі гэта зрабіць у сваёй вёсцы, аграгарадку. Мы распрацавалі маршруты такім чынам, што на працягу месяца выязной нарыхтоўкай будуць ахоплены больш за 90% населеных пунктаў Дзятлаўскага раёна.
— Мікалай Віктаравіч, пазнаёмце дзятлаўчан з графікам збору другаснай сыравіны ў раёне.
— Папярэдне прыняты наступны рэжым выязной нарыхтоўкі другаснай сыравіны на 2015 год. Кожны першы панядзелак месяца – Вензавецкі сельскі савет (Юравічы, Жадзейкі, Лагуны, Нагорнікі, Валоўнікі, Гірычы, Міклашы, Белякі, Сачыўляны, Явар, Буйкі, Кашкалы, Міроўшчына, Вензавец); кожны першы аўторак месяца – Войневіцкі сельсавет (Петрашулевічы, Войневічы, Харабровічы, Малыя Шастакі, Пруд, Даўгялавічы, Ёцавічы, Талявічы, Вялікія Шастакі, Лядзіны, Горка, Студзераўшчына); кожная першая серада месяца – Данілавіцкі сельсавет, 1-ы маршрут (Аханяны, Данілавічы, Круцілавічы, Еленка, Стараельня, Навасады, Касцюкі, Карыца-1, Карыца-2, Уланаўшчына, Навасёлкі); кожная першая серада месяца – Данілавіцкі сельсавет, 2-і маршрут (Лапушна, Лезнявічы, Чудаўшчына, Зарой, Кузьмічы, Барышына, Таркачы, Хрольчыцы, Бярозаўка, Дубатоўка, Дзяракі, Брычыцы, Сінявічы, Панікарты, Боцкавічы, Ахонава, Клішавічы, Марозавічы, Ліжэйкі); кожная першая пятніца месяца – Дварэцкі сельсавет, 1-ы маршрут (Дварэц, Азяраны, Бернатоўшчына, Кажухоўцы, Коцькі, Малая Палонка, Вялікая Палонка, Літаварцы, Цяцейкі, Старына, Рыбалава, Суцькі, Рэпкі, Петрашы); кожны трэці панядзелак месяца – Дварэцкі сельсавет, 2-і маршрут (Васявічы, Абелькавічы, Івязь, Боркі, Раготна, Саннікі, Пузавічы, Сцяткоўшчына, Яхноўшчына, Петрукі, Сямёнавічы, Саваздзякі, Дудзічы); кожны трэці аўторак месяца – Дзятлаўскі сельсавет (Раклевічы, Галаўлі, Навасёлкі, Селівонкі, Ведравічы, Нарбутавічы, Міклашы, Змяёўцы, Плябанавічы, Малдуці, Курпяшы, Пенчыцы, Запашка, Каменка, Ятвезь, Апаліна-Басіна, Хадзяўляны, Савічы); кожная трэцяя серада месяца – Жукоўшчынскі сельсавет (Засецце, Жукоўшчына, Страла, Вялікія Краглі, Малыя Краглі, Зачэпічы, Каршакі, Нагародавічы, Гезгалы, Коскі, Вусце, Яцукі, Серафіны, Погіры); кожны трэці чацвер месяца – Казлоўшчынскі сельскі савет, 1-ы маршрут (Дзянісава, Маськаўцы, Нянадавічы, Рандзілаўшчына, Скрэндзевічы, Куцкі, Колкі, Гярбелевічы, Долбневічы, Русакі, Ананічы, Пацавічы, Салавічы, Хамічы, Самойлаўшчына, Драбавічы); кожная трэцяя пятніца месяца – Казлоўшчынскі сельскі савет, 2-і маршрут (Мядзвінавічы, Сверплевічы, Лозкі, Лявонавічы, Скіпоравічы, Малдавічы, Падвялікае, Чарлёнка, Скрундзі, Трахімавічы, Малая Воля, Вялікая Воля, Гута, Руда Яварская); кожны чацвёрты панядзелак месяца – Мяляхавіцкі сельсавет (Жыхі, Агароднікі, Харашкі, Белалозы, Белагурна, Мяляхавічы, Дукрава, Цецеравец, Каменка); кожны чацвёрты аўторак месяца – Парэцкі сельсавет (Парэчча, Хвінявічы, Накрышкі, Раманавічы, Навікі, Дубраўка, Дзям’янаўцы, Шаршні, Гузні, Яблынька, Пацаўшчына, Вянскі, Труханавічы).
— Ці будзе, па-вашаму, мець вынікі такое ноу-хау?
— На маю думку, будзе абавязкова. Магчыма, не з першага месяца, але эфект ад выязной нарыхтоўкі не прымусіць сябе доўга чакаць. Да ўсяго людзей трэба паступова прывучаць. Так калісьці мы лічылі амаль невыканальным план у 10 тон па нарыхтоўцы металалому на месяц, а цяпер штомесяц на працягу ўжо пяці гадоў нарыхтоўваем больш за 300 тон. Усё залежыць ад цаны, і сёння мы імкнёмся дастойна ўзнагароджваць здачу другаснай сыравіны.
— Ці ёсць нейкія спецыяльныя патрабаванні да здачы другаснай сыравіны? Раскажыце пра іх.
— Ёсць некаторыя нюансы, пра якія варта ведаць тым, хто здае другасную сыравіну нам. Па-першае, пажадана яе загадзя скласці ў “цукровыя” поліэтыленавыя мяхі (нарыхтоўшчыкі будуць вяртаць узамен такія ж пустыя). Каб здаць шклабой, не абавязкова шкляныя вырабы біць, дастаткова іх толькі вызваліць ад металічных дэталяў і сабраць. Адзінае што не прымаецца да здачы, – гэта аконнае шкло.
— Якім чынам будзе ажыццяўляцца разлік з насельніцтвам за другасную сыравіну?
— Разлік – наяўнымі грашыма адразу ж пасля ўзважвання. На жаль, мы пакуль не можам арганізаваць спецыяльную дастаўку тавараў, якія можна было б набыць пасля здачы другаснай сыравіны, але, мяркую, былі б грошы – вяскоўцы самі вырашаць, куды і як іх патраціць.

Гутарыла Н. АВЯРЧУК



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *