Аб парушэннях умоваў дагавораў куплі-продажу

Падзеі

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне ўключэння ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, прададзенай за адну базавую велічыню.

У Гродзенскім рэгіёне праводзяцца аўкцыёны, актывізуецца рэалізацыя аб’ектаў камунальнай уласнасці з устанаўленнем пачатковай цаны продажу, роўнай адной базавай велічыні.

Па выніках праведзеных аўкцыёнаў з пераможцамі (прэтэндэнтамі на куплю) заключаюцца дагаворы куплі-продажу нерухомай маёмасці, у якіх прадугледжаны абавязковыя ўмовы, такія як уцягванне ў гаспадарчы абарот набытага аб’екта на працягу 2 гадоў з моманту заключэння дамовы куплі-продажу; ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці на аб’екце на працягу пэўнага перыяду часу з моманту ўключэння аб’екта ў гаспадарчы абарот; стварэнне пэўнай колькасці працоўных месцаў на працягу 2 гадоў з моманту заключэння дамовы куплі-продажу і захаванне іх на працягу пэўнага тэрміну; забарона на продаж або іншае адчуджэнне маёмасці да выканання ўмоваў дагавораў куплі-продажу. Парадак распараджэння камунальнай маёмасцю вызначаецца рашэннямі мясцовых Саветаў дэпутатаў.

У ходзе праведзеных Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў устаноўлена невыкананне пакупнікамі ўмоваў дагавораў куплі-продажу аб’ектаў дзяржаўнай маёмасці, прададзеных за адну базавую велічыню, якія знаходзяцца ва ўласнасці Шчучынскага і Зэльвенскага раёнаў, а менавіта: набытыя аб’екты не ўключаюцца ў гаспадарчы абарот, прадпрымальніцкая дзейнасць на аб’ектах не ажыццяўляецца, працоўныя месцы не ствараюцца.

Такім чынам, пакупнікамі не прымаюць меры па забеспячэнні выканання ўмоваў дагавораў куплі-продажу маёмасці, прададзенай за адну базавую велічыню.

Пакупнік, набываючы нерухомую маёмасць па мінімальнай цане продажу, не задумваецца аб неабходнасці ўкладання значных інвестыцый у набытую маёмасць. Так, напрыклад, адным суб’ектам прадпрымальніцкай дзейнасці па выніках праведзеных аўкцыёнаў па продажы нерухомай маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці Шчучынскага раёна, з устанаўленнем пачатковай цаны продажу, роўнай адной базавай велічыні, 10 верасня 2012 года былі заключаны 4 дамовы куплі-продажу, па якіх набыты 7 аб’ектаў. Пры правядзенні маніторынгу ўстаноўлена, што толькі па адным аб’екце выкананы ўмовы дагавора куплі-продажу.

Дагаворамі куплі-продажу нерухомай маёмасці прадугледжана, што ў выпадку невыканання пакупнікамі адной або некалькіх умоваў продажу аб’ектаў, названых у дагаворы, пакупнік абавязаны выплаціць штраф у раённы бюджэт.

Варта адзначыць, што мясцовымі органамі ўлады ў шэрагу выпадкаў своечасова не прымаюцца меры па спагнанні з пакупнікоў штрафных санкцый за парушэнне ўмоваў дагавораў куплі-продажу маёмасці, прададзенай за адну базавую велічыню, тым самым не папаўняецца даходная частка бюджэту.

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці па выніках праведзенага маніторынгу пакупнікам маёмасці накіраваны рэкамендацыі па ўхіленні выяўленых парушэнняў, а райвыканкамам пісьмы аб прыняцці мераў па прыцягненні да адказнасці пакупнікоў маёмасці за парушэнні імі ўмоваў заключаных дагавораў.

А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *