ПАВЫШЭННЕ ЭФЕКТЫЎНАСЦІ СЕЛЬГАСВЫТВОРЧАСЦІ
Пытанні стратэгічнага развіцця сельскай гаспадаркі будуць разгледжаны ў красавіку, па выніках першага квартала. Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў справаздачы аб рэальнай сітуацыі ў сельскай гаспадарцы. Ён нагадаў, што ў мінулым годзе прынята некалькі ўказаў, накіраваных на паляпшэнне сітуацыі ў галіне.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што па ўсіх пытаннях развіцця вёскі былі не проста прыняты рашэнні, а ўкладзены каласальныя рэсурсы, каб сельская гаспадарка нармальна працавала. З улікам гэтага дзяржава чакае адпаведнай аддачы па ўсіх напрамках развіцця АПК.
НОВАЯ РЭДАКЦЫЯ ДЫРЭКТЫВЫ НУМАР 2
Новая рэдакцыя Дырэктывы нумар 2 аб мерах па дэбюракратызацыі дзяржапарату абавязвае чыноўнікаў быць яшчэ бліжэй да насельніцтва.
Cлужачыя і дэпутаты не могуць вырашыць усе хвалюючыя пытанні людзей, але вырашаемыя праблемы грамадзян павінны быць разгледжаны без валакіты і бюракратызму. На жаль, ёсць пытанні, якія патрабуюць вялікіх фінансавых затрат, і людзі, атрымаўшы адмову, ідуць скардзіцца ў іншыя органы. Таму важна падкрэсліць і тое, што дакумент накіраваны на абарону законных інтарэсаў і правоў грамадзян.
МУЗЕІ ГІСТОРЫІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ ПРЫМАЕ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны штомесяц наведваюць больш за 30 тысяч чалавек.
Адкрыццё новага будынка музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 2 ліпеня 2014 года стала знакавай падзеяй у жыцці краіны. У яго экспазіцыі актыўна выкарыстоўваюцца мультымедыйныя тэхналогіі.
Мэтанакіраваную работу па патрыятычным выхаванні вядзе мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». У 2014 годзе ў Брэсцкай крэпасці падрыхтавана экспазіцыя «Музей вайны— тэрыторыя міру», калектыў стваральнікаў якой адзначаны спецыяльнай прэміяй кіраўніка дзяржавы.
БелТА