Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным упарадкаванні Дзятлаўскага раёна

Падзеі

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт выносіць на разгляд грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі раёна, інфармацыю аб плануемым разглядзе пытання аб зменах адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Дзятлаўскага раёна: скасаванне Наваельнянскага пассавета і стварэнне ў межах, якія адносяцца да яго тэрыторыі, Наваельнянскага сельсавета.

Змены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Дзятлаўскага раёна вызваны неабходнасцю яго прывядзення ў адпаведнасць з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 студзеня 2012 г. № 346 “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь”, які прадпісвае стварыць у межах тэрыторый, што адносяцца да пасялковых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў, сельсаветы.

Плануемые змены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Дзятлаўскага раёна па сваёй сутнасці ўяўляюць сабой перайменаванне адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі і не паўплываюць на сацыяльна-культурнае абслугоўванне насельніцтва, дзеючую інфраструктуру.

На падставе абзаца другога артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным упарадкаванні Рэспублікі Беларусь” і пункта 4 Палажэння аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года №623, грамадзяне маюць права выказваць свае меркаванні па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання на працягу аднаго месяца з даты апублікавання паведамлення ў раённай газеце “Перамога” і яго размяшчэння ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнет.

Меркаванні грамадзян па дадзеным пытанні ў пісьмовай форме прымаюцца па адрасе: 231471, Гродзенская вобласць, г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт і ў электроннай форме на адрас электроннай пошты isp@dyatlovo.gov.by.

Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І. І. КРАХМАЛЬЧЫК.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *