Якасць прадукцыі — пад кантролем

Падзеі

Работніцы Дзятлаўскага вінна-гарэлачнага завода напярэдадні Міжнароднага дня жанчын атрымалі нестандартны падарунак – пасля капітальнага рамонту адчыніў свае дзверы абноўлены будынак лабараторыі, выкананы па сучасных стандартах. Урачысты ўвод аб’екта ў эксплуатацыю ў прысутнасці работнікаў завода праводзіў яго дырэктар Валерый Гузень.

IMG_2870IMG_2859

— Ужо традыцыйным стала, што напярэдадні 8 Сакавіка мы адкрываем які-небудзь будаўнічы аб’ект, – звярнуўся да калегаў кіраўнік прадпрыемства.

IMG_2897 IMG_2903

IMG_2914

За мінулыя гады тут былі адрамантаваны бытавыя памяшканні, склад рознічнай прадукцыі, склад для тары, абноўлены цэх фільтрацыі.

Валерый Яўгенавіч нагадаў прысутным, што абнаўленне лабараторыі пачалося з замены аварыйнай лесвіцы і перарасло ў маштабную мадэрнізацыю коштам у 250 мільёнаў рублёў. Памяшканне пашырылася па плошчы, былі абноўлены сцены, столь. Згодна з сучаснымі санітарнымі патрабаваннямі выкананы асобныя кабінеты для ўсяго спектра лабараторных выпрабаванняў, заменена значная частка абсталявання. Усе работы былі выкананы гаспадарчым спосабам, за што Валерый Яўгенавіч падзякаваў будаўнікам арганізацыі.


IMG_2918 IMG_2919 IMG_2924 IMG_2927

Госцем на ўрачыстым адкрыцці новага аб’екта быў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Жыдко.
— Заўсёды прыемна адкрываць у нашым раёне новыя аб’екты, – заўважыў Андрэй Паўлавіч. – Тое, што на Дзятлаўскім вінна-гарэлачным заводзе пастаянна ўводзяцца ў строй новыя аб’екты, сведчыць пра ўзважаную стратэгію развіцця прадпрыемства. Жадаю вам і надалей з аптымізмам глядзець у будучыню, рэалізоўваць новыя смелыя праекты.

Павіншаваць работнікаў вінна-гарэлачнага завода з новым адкрыццём прыехаў выконваючы абавязкі дырэктара УП “Гроднахарчпрам” Іван Марцінеўскі.
— З радасцю і гонарам скажу, што прадукцыя гандлёвай маркі “Алгонь” сёння пачынае паспяхова канкурыраваць з вырабамі гродзенскіх прадпрыемстваў і нават вядомага на ўсю краіну завода “Крышталь”, – адзначыў Іван Браніслававіч. – Відавочна на Дзятлаўскім вінна-гарэлачным заводзе з кожным годам павышаецца культура працы, што наўпрост уплывае на ўзровень вытворчасці. Жадаю, каб ваш тавар надалей быў дастойна і якасна прадстаўлены на паліцах магазінаў у нашай краіне і за яе межамі.

З 2012 года загадчыцай лабараторыі прадпрыемства з’яўляецца Марына Полуносік. Яна падзялілася сваімі ўражаннямі ад новага адкрыцця.
— Такое адкрыццё важнае для нас, работнікаў лабараторыі, не толькі з эстэтычнага пункту гледжання. У цяперашнім будынку выдзелены асобныя кабінеты для мікрабіялагічных (чатыры асобныя зоны), храматаграфічных даследаванняў.
— Марына Аляксандраўна, колькі лабараторных даследаванняў праводзіцца ад паступлення сыравіны да канчатковага прадукта?
— Насамрэч, вельмі шмат. У працэсе вырабу віна мы даследуем сыравіну, свежы сок, сусла, спіртаваны сок, купажаваны вінаматэрыял, віно пасля фільтрацыі, гатовую прадукцыю… І гэта далёка не ўсе этапы.
— Ці багаты асартымент Дзятлаўскага вінна-гарэлачнага завода і як вы ацэніце якасць вырабаў прадпрыемства?
— На сёння ў нас выпускаецца 18 найменняў віна і 16 – гарэлкі. Як начальнік лабараторыі, за якасць усёй прадукцыі завода я ручаюся.
— Ці шматлікі калектыў лабараторыі?
— Усяго чатыры чалавекі. Акрамя мяне, тут працуюць інжынер-хімік, мікрабіёлаг, лабарант хімічнага аналізу. Усе дастаткова вопытныя спецыялісты.

Н. АВЯРЧУК



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *