Тэатр — душа мая

Падзеі

Абласны семінар-практыкум кіраўнікоў аматарскіх тэатральных калектываў прайшоў у Дзятлаве. Разам з гэтым мерапрыемствам адбылося і тэатральнае свята «Тэатр — душа мая», якое сабрала ў Дзятлаўскім раённым доме культуры аматараў Мельпамены з Дзятлава, Іўя, Гродна, Ашмянаў.

Адкрыццё свята пачалося з відовішчнага тэатралізаванага прадстаўлення, якое падрыхтавалі работнікі Дзятлаўскага раённага дома культуры. У час шоу выступілі тэатр роставых лялек «Лялькі для ўсіх» і юныя артысты студыі акрабатыкі і цыркавога майстэрства, якая працуе пры раённым Доме культуры.

Павіталі гасцей тэатральнага свята дырэктар Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Ірына Дзмітрыеўна Дземянчук і намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Мікалай Валер’евіч Мацюкевіч. Усім удзельнікам яны пажадалі плённай працы на творчай ніве, новых задумак і іх рэалізацыі.

Казкі, мюзіклы, гульні, жарты Несцеркі — усім гэтым было напоўнена тэатральнае свята, у час якога свой вопыт прадэманстравалі шэсць калектываў Гродзенскай вобласці. У ліку іх — тэатр мыльных пузыроў Дзятлаўскага раённага дома культуры. Свае выступленне ён падрыхтаваў сумесна з Беларускім гульнёвым тэатрам «Лялькі для ўсіх».

Акрамя пастановак, гледачы пабачылі і майстар-класы кіраўнікоў аматарскіх тэатральных калектываў. Былі падведзены і вынікі агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў. Дыпломамі адзначаны тэатральныя гурткі Данілавіцкага СДК і Наваельнянскага ГДК, Беларускі гульнёвы тэатр роставых лялек «Лялькі для ўсіх» Дзятлаўскага РДК. Дыпломы за высокі ўзровень арганізацыі і правядзенне абласнога свята «Тэатр — душа мая» атрымалі калектывы раённага Дома культуры і раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці.

Прадоўжылася тэатральнае свята ў Слоніме, у гарадскім драматычным тэатры. Удзельнікі семінару азнаёміліся з гісторыяй гэтай установы культуры, паглядзелі пастаноўку.

А. ДУБРОЎСКАЯ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *