Яшчэ адным перадавіком сёлетняга жніва стаў вадзіцель КСУП “Русь-Агра” Арцём Бандарэнка, які перавёз 1016 тон зерня.

Уборачная кампанія ў раёне выйшла на фінішную прамую. Хуткімі тэмпамі растуць намалоты, а разам з імі – уласныя дасягненні камбайнераў, якія шчыруюць на залатых хлебных нівах,  і вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа. Яшчэ адным лідарам працоўнага спаборніцтва і перадавіком сёлетняга жніва стаў вадзіцель КСУП “Русь-Агра” Арцём Бандарэнка, які перавёз 1016 тон зерня.

Словы віншаванняў і добрыя пажаданні маладому вадзіцелю-тысячніку выказалі старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, кіраўнік КСУП “Русь-Агра” Сяргей Лупач, яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Вадзім Царык і юрысконсульт КСУП “Русь-Агра” Лізавета Фіберг. Яны пажадалі маладому вадзіцелю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, новых дасягненняў і перамог.

Арцём Бандарэнка працуе вадзіцелем у КСУП “Русь-Агра” трэці год. Перадавіком жніва стаў упершыню.

– Спадзяюся, не апошні, – усміхаецца Арцём.

Ён упэўнены, што праца на зямлі – справа адказная, але разам з тым цікавая. Кожны дзень прыносіць новыя выпрабаванні, разнастайныя заданні, таму сумаваць не прыходзіцца.

“Толькі наперад” – з такімі словамі кожную працоўную раніцу садзіцца за руль МАЗа-551605 малады вадзіцель, з гэтымі ж словамі, як з дэвізам, крочыць па жыцці. Таму і справа спорыцца, і дасягненні радуюць.

У самы адказны аграрны перыяд Арцём Бандарэнка адвозіць зерне ад камбайнаў, паралельна займаецца нарыхтоўкай кармоў.

Кіраўнік КСУП “Русь-Агра” Сяргей Лупач адзначае адметныя рысы характару маладога і перспектыўнага вадзіцеля, характарызуе яго як станоўчага і адказнага працаўніка, хуткага “на пад’ём”. Арцёма Бандарэнку калегі па працы лічаць працаздольным, добразычлівым, які імкнецца не проста адпрацаваць адведзены час, а зрабіць гэта з поўнай аддачай.

За дасягненне высокіх паказчыкаў, за прафесійнае майстэрства і якаснае выкарыстанне тэхнікі на ўборцы ўраджаю, за самаадданасць справе Уладзімір Казак уручыў перадавіку жніва Арцёму Бандарэнку Падзячны ліст, грашовую прэмію, а таксама традыцыйныя падарункі са жніўнай сімволікай. Каштоўны падарунак і словы ўдзячнасці прымаў Арцём Бандарэнка і ад кіраўніцтва сельгасарганізацыі, у якой працуе.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Фота аўтара

 

administrator

View Comments

  • За 1000 тонн графин со стаканами! Круто!!!!!! Не позорились бы позировать на фоне таких призов передовикам!

Recent Posts

Аб праекце мадэльнага закона СНД па абарачэнні каштоўных папер

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык прыняў удзел у пасяджэнні рабочай групы…

9 минут ago

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

16 часов ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

16 часов ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

16 часов ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

18 часов ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

18 часов ago