“Граніт-Агра” адсвяткаваў дажынкі

Галоўнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Напачатку свята вядучыя павіншавалі прысутных з заканчэннем уборачнай страды. Яны адзначылі, што хлеб – гэта золата: ён можа паставіць чалавека на ногі, а можа – і на калені, ён бывае горкі і цяжкі.

Павага да хлеба – гэта шчырая павага да працы рук хлебаробаў. Кожная ўзятая імі тона, кожны пройдзены гектар – гэта іх маленькая перамога, якая ўносіць вялікі ўклад у агульны хлебны каравай і вельмі важны для нашай крайны.

Пад музыку і апладысменты сустракалі госці свята ўдзельнікаў жніва. З хлебам-соллю завіталі на галоўную пляцоўку тыя, чыя праца дастойна самых цёплых і самых удзячных слоў – хлебаробы.

Узначальвалі калону пераможцы жніва-2018 у ААТ “Граніт-Агра”, якія першымі размянялі тысячны рубеж – сямейны экіпаж Улядзіміра і Івана Гукішаў, хлебаробы-тысячнікі: сямейныя экіпажы Уладзіміра і Івана Чарняўскіх, Дзмітрыя і Сяргея Жыхоў. Усяго ў гаспадарцы на працягу жніва былі задзейнічаны 12 экіпажаў камбайнераў. Працягвалі калону вадзіцелі-тысячнікі, якія працавалі на адвозцы збожжа – Андрэй Гулецкі, Казімір Рысюк, Аляксандр Бакей.

У складзе калоны ішлі працаўнікі агранамічнай службы на чале з кіраўніком Антонам Тарасевічам, супрацоўнікі інжынернай службы пад кіраўніцтвам Андрэя Падліпскага, а таксама дыспетчары, запраўшчыкі, кладаўшчыкі, повары.

Са словамі вялікай падзякі, шчырых віншаванняў да хлебаробаў і тых, хто дапамагаў у самы адказны аграрны час звярнуліся старшыня сельвыканкама Ганна Жых, дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур, ксёндз-пробашч парафіі Святой Троіцы ў Стараельні віцэ-дэкан Дзятлаўскага дэканату ксёндз Віктар Захарэўскі. За працоўныя дасягненні хлебаробаў яны ўручылі ім грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі.

Працаўнікі ААТ “Граніт-Агра” і госці свята паспрабавалі першага хлеба, спечанага з мукі гранітаўскага ураджаю 2018 года.

На працягу ўсяго свята вясёлы настрой і каларыт эмоцый дарылі хлебаробам і гасцям свята сталічныя артысты. Сольным выступленнем і аўтарскімі песнямі радавала заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Раманоўская, гучалі сольныя песні ў выкананні артыста Беларускай эстрады Аляксандра Заўгароднага, захаплялі выступленні танцавальнага шоу – трыа з эстраднымі і ўсходнімі танцамі.

Пастараліся арганізатары свята і для самых маленькіх удзельнікаў мерапрыемства. Вясёлая і насычаная забаўляльная праграма, рознакаляровы “Color Fest”, надзіманыя горкі, батут, цір, карусель радавалі дзяцей.

Для аматараў салодкага працавалі гандлёвыя кропкі з разнастайнасцю выбару.

Акрамя таго, на свяце працавала выстава сельскагаспадарчай тэхнікі.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Теги:

2 комментария по теме ““Граніт-Агра” адсвяткаваў дажынкі

  1. Вот так коллектив и сплочается: не только трудом, но и заслуженными наградами и отдыхом

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *