Ніхто не створаны для вайны

Важнае Культура і адпачынак

Па завяршэнні мітынгу-рэквіема калона дзятлаўчан у суправаджэнні Новаяльнянскага духавога аркестра накіравалася па вуліцах горада да Цэнтра культуры і народнай творчасці, дзе адбылася канцэртная праграма, падрыхтаваная артыстамі Дзятлаўшчыны.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі на ўрачыстай сцэне ўручыў падзячныя лісты старшыні райсавета  воінам-інтэрнацыяналістам Мікалаю Булаўко, Сяргею Кажалу, Сяргею Радомскаму, Анатолю Лупачу.

Сёлета ў Беларусі быў падпісаны ўказ аб устанаўленні юбілейнага медаля “35 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана”. Першую такую ўзнагароду ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец уручыў старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Алегу Драгунскаму і дадаў, што ўсе воіны-інтэрнацыяналісты заслугоўваюць не меншай павагі, чым ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.

У Афганістане праходзілі ваенную службу 130 дзятлаўчан, двое з іх аддалі чужой зямлі самае дарагое – сваё жыццё. Гэта ўраджэнец гарпасёлка Наваельня Аляксандр Шылаў, які загінуў 19 сакавіка 1982 года, і Дзмітрый Лазовік з аграгарадка Дварэц, які паў смерцю храбрых 19 ліпеня1983 года. Абодва яны былі пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам  Чырвонай Зоркі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga