Кінастужка “На другім беразе”. Чым прывабіла?

Важнае Грамадства

У Беларусі прадаўжаецца дэманстрацыя гістарычнай драмы “На другім беразе”, паказ якой стартаваў да Дня народнага адзінства.

Дзятлаўчане таксама актыўна ўключыліся ў прагляд і дзеляцца сваімі ўражаннямі ад убачанага.

Дзмітрый Тамашоў, навучэнец 11 класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава:

– Драма “На другім беразе” – гэта сучасная карціна, знятая ў лепшых традыцыях беларускага кіно. Разам з тым яна ўздымае падзеі аднаго з важных гістарычных перыядаў у жыцці нашай краіны. Усе сцэны эмацыйныя, зразумелыя, актуальныя. Я лічу, што ўсім вельмі важна паглядзець гэту кінастужку і данесці да падрастаючага пакалення думку аб тым, што трэба абараняць і берагчы сваю Радзіму. У гэтым кінафільме ёсць усё, што блізка кожнаму чалавеку: боль ад страты блізкіх, умацаванне веры ў справядлівасць, набыццё сэнсу жыцця, калі прыходзіць каханне.

Гістарычную драму я глядзеў на адным дыханні і ўсё яшчэ знаходжуся пад уражаннем, таму раю паглядзець яе ўсім, хто любіць сваю краіну і паважае яе гістарычнае мінулае.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga