Што варта ведаць пра газавую зброю?

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Уладальнікі газавых пісталетаў і рэвальвераў павінны памятаць патрабаванні дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Ім неабходна ведаць, што строга забараняецца:

– выкарыстоўваць газавую зброю пры сустрэчным ветры і ў абмежаванай прасторы (памяшканнях, ліфтах, транспартных сродках), а таксама на адлегласці менш за 1 метр ад дульнага зрэзу да аб’екта паражэння;

– выкарыстанне да газавай зброі патронаў, начыненых кулявымі і шротавымі зарадамі або рэчывамі, якія не дазваляецца ўжываць Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і выпадкова знойдзеных патронаў;

– пры стральбе з газавай зброі са свабодным ходам засаўкі трымаць такую зброю за засаўку ці класці руку ў зоне яе руху;

– захоўваць газавую зброю і патроны да яе ў адным памяшканні з гаручымі, лёгкаўзгаральнымі і хімічна агрэсіўнымі матэрыяламі;

– насіць газавую зброю і патроны да яе ў кішэнях, дапускаць нагрэў, траплянне на іх бруду і атмасферных ападкаў.

Кругласутачна ў аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама працуюць тэлефоны гарачай лініі: 8-01563-2-13-34, 8-029-3508064, 8-029-5806042, на якія можна паведаміць пра факты незаконнага захоўвання, вырабу зброі, яе частак, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і прыладаў або пра сваё жаданне здаць іх добраахвотна. Асобы, якія добраахвотна здаюць зброю вызваляюцца ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Ананімнасць гарантуецца.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga