Калі сядзіба не пройдзе перарэгістрацыю, то яе дзейнасць будзе лічыцца незаконнай

Важнае Да ведама грамадзян

Служба “адно акно”

Як праводзіцца работа згодна з указам № 351 “Аб развіцці аграэкатурызму”, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2023 года? Дакумент накіраваны на ўдасканаленне рэгулявання дзейнасці ў сферы аграэкатурызму, павышэнне якасці аказваемых паслугаў, выключэнне магчымасці весці гасцінічны або рэстаранны бізнес пад выглядам аграэкасядзібаў, абарону правоў грамадзян, якія пражываюць па суседстве з імі.

У Дзятлаўскім раёне налічваецца 7 аграсядзібаў. Уладальнікі некаторых з іх ужо пажадалі прадоўжыць сваю дзейнасць. У астатніх яшчэ ёсць шанц зарэгістравацца да 1 ліпеня. Паспяшайцеся, часу засталося мала.

У першую чаргу ў службу “адно акно” неабходна падаць пісьмовую заяву, згодна з Палажэннем аб парадку ажыццяўлення райвыканкамамі адміністрацыйнай працэдуры па прыняцці рашэння аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслугаў у сферы аграэкатурызму.

Яна падаецца:

* фізічнай асобай, якая ажыццяўляе дзейнасць па аказанні паслугаў у сферы аграэкатурызму, вырабляе і (або) перапрацоўвае сельскагаспадарчую прадукцыю на зямельных участках, прадастаўленых у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах для будаўніцтва і (або) абслугоўвання аднакватэрнага або блакіраванага жылога дома, у тым ліку кватэры ў блакіраваным жылым доме (далей – жылы дом), або вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, – па месцы знаходжання аграэкасядзібы;

* сельскагаспадарчай арганізацыяй, якая ажыццяўляе дзейнасць па аказанні паслугаў у сферы аграэкатурызму на зямельных участках, прадастаўленых для будаўніцтва і (або) абслугоўвання жылога дома або вядзення сельскай гаспадаркі, – па месцы яе дзяржаўнай рэгістрацыі.

Разам з пісьмовай заявай, фізічныя асобы і сельскагаспадарчыя арганізацыі таксама прадастаўляюць у пісьмовай форме згоду ўласніка (уласнікаў) жылога дома на яго выкарыстанне для ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслугаў у сферы аграэкатурызму.

Пасля гэтага спецыяльна створаная камісія, у састаў якой уваходзяць прадстаўнікі розных арганізацый і службаў, на месцы вывучаюць, ці адпавядае аграсядзіба свайму статусу. Пасля станоўчага заключэння камісіі райвыканкам выдасць дазвол.

Адрас службы “адно акно”: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца).

Час работы: у буднія дні (без перапынку на абед) – з 8 да 17 гадзін, а ў сераду – з 8 да 20 гадзін.

Кансультацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 1563 2-71-61 або па адзіным нумары 142.

Станіслава ГАНЧАР,

галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама, кіраўнік службы 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga