“Пакуль жывём, мы помнім”

Культура і адпачынак Свежыя навіны

11 красавіка 1945 года.

Гэты дзень запісаны ў кнігу гісторыі як Міжнародны дзень вызвалення вязняў канцлагераў. Канцлагераў, раскіданых па ўсёй акупаванай фашысцкай Германіяй Еўропе. Канцлагеры… страшэнныя дзецішчы нацыстскага рэжыму… сотні мільёнаў знішчаных ні ў чым не павінных людзей.

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў для чытачоў выставу-агляд “Пакуль жывём, мы помнім”. Экспанаваныя выданні кніг змяшчаюць інфармацыю аб генацыдзе народа, лагерах смерці: “Тростенец: трагедия народов Европы, память в Беларуси” дакументы і матэрыялы — зборнік расказвае аб буйнейшым на тэрыторыі Беларусі месце знішчэння грамадзянскага насялення Беларусі і краін Еўропы; “Озаричи — дорога смерти” — аб Азарычскім лагеры смерці пад адкрытым небам у   Гомельскай вобласці; “Геноцид белорусского народа” і “Геноцид белорусского народа. Лагеря смерти”, дзе апублікаваны звесткі аб лагерах смерці на тэрыторыі БССР у перыяд акупацыі, уключаны матэрыялы крымінальных спраў аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд, працы айчынных і замежных навукоўцаў, адрасавана шырокаму колу чытачоў; “Сёстры Хатыні. Гродзеншчына”, у якой сабраны звесткі знішчэння фашысцкімі карнікамі вёсак і жыхароў Гродзескай воблаці, у тым ліку Дзятлаўскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны і іншыя выданні.

Памяць пра вайну не сціраецца, не цьмянее з гадамі. Гэта Памяць Народа, навечна высечаная ў яго гісторыю, у яго сучаснасць, у яго будучыню, у яго нацыянальную самасвядомасць.

Алена ЯКАЎЧЫК,
бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga