Да 1 верасня засталося няшмат часу. Збяром дзяцей у школу

Грамадства Да ведама грамадзян Свежыя навіны

На працягу жніўня на Дзятлаўшчыне праходзіць дабрачынная акцыя “Збяром дзяцей у школу”.

Актыўна ўключылася ў яе і Дзятлаўская раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Дадатковая матэрыяльная дапамога на набыццё школьных прыладаў дзецям-школьнікам да новага навучальнага года была выдзелена дзесяці шматдзетным сем’ям, бацькі якіх з’яўляюцца членамі нашага прафсаюза. Агульная сума дапамогі склала 380 рублёў. Асабліва дарэчы была дапамога сям’і, дзе бацька адзін выхоўвае чатырох дзяцей, двое з якіх – школьнікі.

Марына БОРТКА,
старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *