Гэта сімвалічна

Важнае Грамадства

У час рэспубліканскага суботніка Парэцкі сельвыканкам і КСУП “Хвінявічы” заклалі алею “Міру і Стварэння”.

У аграгарадку Хвінявічы каля адміністрацыйнага будынка, дзе знаходзяцца Парэцкі сельвыканкам і адміністрацыя КСУП “Хвінявічы”, сумеснымі намаганнямі абедзвюх структур высаджана алея з 40 туяў і 10 кустоў ядлоўцу як сімвал міру, імкнення да развіцця і стварэння.

– У Год міру і стварэння такая справа набывае дадатковы сэнс, нагадваючы, што толькі разам мы зможам з упэўненасцю глядзець у будучыню. Спадзяюся, што алея стане сімвалам дружбы, будзе радаваць нас і нашых нашчадкаў праз многія дзесяцігоддзі, – адзначыў старшыня Парэцкага сельвыканкама Аляксандр Ядэйка.

Закладка алеі прайшла ў вельмі цёплай і сяброўскай атмасферы, з майстэрствам зладжана і якасна працаваць.

Ірына КАМАРОВА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga