Запасайцеся бярозавікам па законе

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Дзятлаўскі лясгас пры ўстанаўленні адпаведных умоваў надвор’я будзе ажыццяўляць рэалізацыю бярозавага соку.

Месцы рэалізацыі:

— тэрыторыя адміністрацыйнага будынка Дзятлаўскага лясгаса (г. Дзятлава, вул. Навагрудская, 3). Папярэдні запіс па тэлефонах: 6-12-68, 6-00-59;

— Вензавецкае лясніцтва: тэл. 6-46-12;

— Гезгалаўскае лясніцтва: тэл. 6-84-53;

— Дзямянаўскае лясніцтва: тэл. 3-97-67;

— Казлоўшчынскае лясніцтва: тэл. 3-03-18;

— Новаяльнянскае лясніцтва: тэл. 6-83-93, 6-02-31;

— Лявонавіцкае лясніцтва: тэл. 3-84-39;

— Ахонаўскае лясніцтва: тэл. 3-55-16;

— Раготнаўскае лясніцтва: тэл. 6-63-73;

— Рудаяварскае лясніцтва: тэл. 3-61-21.

Кошт за 1 літр бярозавага соку:

— бярозавы сок на ўмовах франка-лесасека (у лесе) – 23 капейкі;

— бярозавы сок на ўмовах франка-склад (тэрыторыя адміністрацыйнага будынка лясгаса або лясніцтва) – 28 капеек;

— бярозавы сок на ўмовах франка-склад вытворцы ў 5-літровай палімернай бутэльцы – 2 рублі 20 капеек.

Час работы пунктаў продажу:

з панядзелка па пятніцу – з 8 да 17 гадзін; субота – з 10 да 15 гадзін.

У адпаведнасці з Лясным кодэксам і Законам Рэспублікі Беларусь “Аб раслінным свеце” грамадзяне могуць самастойна ажыццяўляць нарыхтоўку соку з дрэваў бясплатна, з захаваннем устаноўленых правілаў, вызначаных Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Для гэтага яны павінны звярнуцца ў лясніцтва. Спецыялісты пакажуць адведзеныя для збору соку ўчасткі, правядуць інструктаж і пракантралююць тэхналогію падсочкі.

Парушэнне правілаў нарыхтоўкі соку вядзе да адміністрацыйнай адказнасці.

За збор або нарыхтоўку соку на тэрыторыі, дзе гэта рабіць забаронена або без дазвольнага дакумента, калі яго атрыманне абавязкова, ці не ў адпаведнасці з ім – штраф да 20 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100 базавых велічыняў, а на юрыдычную асобу – да 500 базавых велічыняў.

За парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў або метадаў збору драўніннага соку або іншае парушэнне правілаў збору або нарыхтоўкі – штраф да 20 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100 базавых велічыняў, а на юрыдычную асобу – да 500 базавых велічыняў.

Аляксей УРБАНОВІЧ,
намеснік кіраўніка Дзятлаўскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga