Узгадалі правілы бяспекі

Важнае Культура і адпачынак

Вёскі Гірычы, Міроўшчына, Белякі, Явар разам з аўталаўкай Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства наведалі спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Разам са спецыялістамі службаў прафілактыкі – старшым інжынерам РАНС Дзмітрыем Лянцэвічам, інспектарам-валеолагам райЦГЭ Наталляй Юрэня, а таксама старшынёй Вензавецкага сельвыканкама Алегам Шымко яны правялі для вяскоўцаў інфармацыйна-пазнавальную праграму “Дзесяць правілаў бяспекі” у рамках праекта “Праз актыўнасць да даўгалецця”.

 

Пажылыя людзі – гэта група насельніцтва, бяспека якой найбольш падвержана рызыцы. З-за пагаршэння фізічных і кагнітыўных здольнасцяў, эмацыянальнага стану, яны губляюць пільнасць і могуць стаць ахвярай пажару, махляроў, не задумвацца аб правільным харчаванні, таму парады спецыялістаў былі дарэчы. Вяскоўцы атрымалі карысную інфармацыю, узгадалі, як неабходна клапаціцца пра ўласную бяспеку, задалі хвалюючыя пытанні, атрымалі буклеты і памяткі. Напрыканцы артысты сектара парадавалі іх вясёлымі песнямі.

Ганна ХАРЛІНСКАЯ,
загадчыца сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga