Не забывайце пра антывірусныя праграмы

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Мы кожны дзень шукаем неабходную інфармацыю, аплачваем тавары і паслугі на розных інтэрнэт-сайтах і рэсурсах, але рэдка задумваемся пра іх бяспеку і пагрозы, якія чакаюць пры пераходзе туды.

Напрыклад, у канцы лістапада 2022 года адна з жыхарак Дзятлаўшчыны перайшла на сайт, візуальна падобны на афіцыйны сайт банка, аднак назва яго ўтрымлівала некалькі дадатковых сімвалаў. У выніку з банкаўскай карткі жанчыны былі спісаны грошы.

Каб абараніць сябе ў інтэрнэце, неабходна прытрымлівацца пэўных правілаў. Па-першае, пры пераходзе на сайт правяраць яго назву, каб упэўніцца, што URL-адрас правільны. Па-другое, звяртаць увагу, ці абаронена злучэнне з сайтам: пра гэта сведчаць літарная пазнака “https” і значок закрытага замка перад назвай сайта. Па-трэцяе, нельга ўводзіць асабістыя даныя і рэквізіты банкаўскіх картак, разліковых рахункаў на падазроных сайтах. Па-чацвёртае, для падтрымання бяспекі варта ўстанавіць на камп’ютар і тэлефон антывірусныя праграмы, якія будуць блакіраваць неабароненыя, падазроныя і фішынгавыя сайты, а таксама дадаць адпаведнае пашырэнне для браўзера.

Вольга ЖЫБКО,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga