Шляхам Тызенгаўза

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У 2023 годзе спаўняецца 290 год з дня нараджэння Антонія Тызенгаўза, нашага зямляка, які нарадзіўся ў г.п. Наваельня.

Асоба і спадчына Тызенгаўза дагэтуль з’яўляецца малавядомай, але вельмі цікавай старонкай у гісторыі. Паходзіў ён са старажытнага шляхецкага роду, нямецкага паходжання. Сяброўства з Станіславам Аўгустам Панятоўскім, будучым каралём Рэчы Паспалітай паспрыяла бліскучай службовай кар’еры. Ён атрымліваў адну за другой высокія дзяржаўныя пасады. Намаганнямі Тызенгаўза Гродна стала месцам работы дзяржаўных устаноў: Трыбунала ВКЛ, Скарбавай камісіі ВКЛ, задворнага асэсарскага суда. Арганізаваў шэраг мануфактур, Гродзенскую друкарню, Гродзенскі тэатр Тызенгаўза, Гродзенскую музычную-тэатральную школу, сетку парафіяльных школ, ініцыятар выдання газет.

З гэтай нагоды ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшла краязнаўчая гадзіна «Шляхам Тызенгаўза». На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 5 класа гімназіі № 1 г. Дзятлава. Увазе была прапанавана біяграфія грамадскага дзеяча і відэафільм пра яго дзейнасць.

Марына КРУПІЦА,
бліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga