Распускаў кулакі, пагражаў забойствам

Важнае Здарэнні і бяспека

Крымінальная справа за пагрозу забойствам узбуджана на раней не судзімага жыхара нашага раёна.

Дома ў час сваркі з сужыцелькай мужчына двойчы ўдарыў яе па твары, паваліў на канапу, закрываў рукой вочы і нос, сціскаў твар пакрывалам, закручваў рукі за спіну, пагражаў, што заб’е.

Намер хатняга агрэсара жанчына ўспрыняла ўсур’ёз. Каб абараніць сябе ад пасягальніцтваў у далейшым, звярнулася з заявай у міліцыю.

Дзеянням аматара распускаць кулакі будзе дадзена прававая ацэнка.

Дзяніс АЎРАМЕНКАЎ,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga