Крымінальная хроніка. Здарэнні мінулага тыдня

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

З 1 па 8 студзеня 2023 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 78 паведамленняў, 2 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненага злачынства, 20 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 56 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 10 правапарушальнікаў, узбуджана 4 крымінальныя справы.

Зайшоў у госці – выйшаў багаты?

Крымінальная справа за крадзеж узбуджана на жыхара Смаргоншчыны. У нашым горадзе мужчына ўдала пагасціў. Зламыснік вылучыў момант і са стала ў жылым пакоі забраў і прысвоіў мабільны тэлефон і 60 рублёў. Агульная сума ўрону, нанесенага раней ужо судзімым госцем, склала 585 рублёў. За супрацьпраўны ўчынак злодзей адкажа перад законам.

Бо дзверы лёгка адчыняліся

Двое раней не судзімых жыхароў Дзятлаўшчыны не прыдумалі нічога лепшага, як “пагаспадарыць” у чужым гаражы, які быў не замкнёны і належаў прыватнаму прадпрымальніку. Адтуль мужчыны вынеслі розныя былыя ва ўжыванні запчасткі ад машын на агульную суму ў 205 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Захоўваў раслінны наркотык

На вадзіцеля-міжнародніка з Дзятлаўшчыны ўзбуджана крымінальная справа. Без мэты далейшага збыту ён 6 студзеня набыў і захоўваў у сваёй машыне на тэрыторыі нашага раёна 1,1486 грама рэчыва расліннага паходжання, якое ўтрымлівала небяспечны наркотык – гашышны алей.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga