Боль народа не мае тэрміну даўнасці

Важнае Культура і адпачынак

Нам даверана памяць

У ліхалецце Вялікай Айчыннай вайны загінуў, быў жорстка закатаваны, расстраляны, спалены кожны трэці беларус.

9 снежня Беларусь адзначыла Міжнародны дзень памяці ахвяраў злачынства генацыду. Адметна, што ў Год гістарычнай памяці ў нашай краіне зацверджаны закон “Аб генацыдзе беларускага народа”. Ён прыняты, каб сучаснікі, маладое пакаленне беларусаў і нашы нашчадкі не забывалі аб мільёнах савецкіх грамадзян, якія сталі ахвярамі фашызму.

Цяпер на Дзятлаўшчыне праходзяць памятныя мерапрыемствы да 80-й гадавіны трагедыі спаленых вёсак раёна і гібелі Іосіфа Філідовіча. У іх уключыліся працоўныя калектывы. Так, 14 снежня работнікі КСУП “Жукоўшчына” наведалі Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей, дзе з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны на Дзятлаўшчыне іх пазнаёміў навуковы супрацоўнік Станіслаў Балабанскі.

Ён расказаў, як раён быў захоплены ворагам, спыніўся на развіцці партызанскага руху, дзеяннях падпольшчыкаў, закрануў трагедыі вёсак Вялікая Воля, Малая Воля, Дубраўка, Дубароўшчына, Ліпічанская Пушча, Трахімавічы, Гарадкі, узгадаў падзеі пры вызваленні Дзятлаўшчыны.

Юбілейную акцыю памяці ў нашым раёне завершаць жалобныя мітынгі з удзелам прадстаўнікоў улады, грамадскіх арганізацый, школьнікаў, духавенства.

Ірына СТЫРНІК
Фота аўтара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: