Новыя назначэнні

Важнае Грамадства

Начальнікам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама назначана Алена Іванаўна Грамко.

Нарадзілася Алена Іванаўна 4 кастрычніка 1983 года ў вёсцы Мядзвінавічы Дзятлаўскага раёна. Вучылася ў Гродзенскім дзяржаўным політэхнічным каледжы, вышэйшую адукацыю атрымала ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце па спецыяльнасці “прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”, які скончыла ў 2011 годзе.

Сваю працоўную дзейнасць пачала ў 2004 годзе майстрам адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаварамбуд” Гродзенскай вобласці. Затым – выконваючай абавязкі начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела; інжынерам вытворча-тэхнічнага аддзела адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаварамбуд” Гродзенскай вобласці; галоўным спецыялістам аддзела архітэктуры і будаўніцтва Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Гродзенскай вобласці; спачатку інжынерам-праекціроўшчыкам Дзятлаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства, а затым начальнікам Дзятлаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства “Праектнае архітэктурна-планіровачнае бюро” Гродзенскай вобласці.

З 2022 года да цяперашняга часу яна працавала намеснікам начальніка ўпраўлення цэнтралізаванага гаспадарчага забеспячэння дзяржаўнай установы “Дзятлаўскі раённы цэнтр па забеспячэнні бюджэтных і іншых арганізацый”.

18 кастрычніка 2022 года Алена Іванаўна заступіла на новую пасаду.

***

Дырэктарам Дзятлаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі назначаны Васіль Васільевіч Пяцюк.

Нарадзіўся Васіль Васільевіч 19 мая 1993 года ў горадзе Дзятлаве. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, прайшоў перападрыхтоўку на базе вышэйшай адукацыі ў інстытуце павышэння кваліфікацыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Мае спецыяльнасці: “прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”, “эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве будаўніцтва”.

Сваю працоўную дзейнасць пачаў у 2015 годзе майстрам філіяла “Дзятлаўская МПМК-147” ААТ “Гроднааблсельбуд”. Затым працаваў інжынерам вытворча-тэхнічнага аддзела Дзятлаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі; інжынерам па арганізацыі эксплуатацыі і рамонце будынкаў і збудаванняў Дзятлаўскага РУП ЖКГ; майстрам у ДРБУ № 119 горада Дзятлава; галоўным спецыялістам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама; начальнікам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама.

18 кастрычніка 2022 года Васіль Пяцюк заступіў на новую пасаду.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga