Маладыя лідары на хлебным полі

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Добрай традыцыяй нашага раёна стала адзначаць узнагародамі лідараў моладзевых спаборніцтваў на жніве.

16 жніўня віншаванні ад першага сакратара раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярыны Хілімончык прымалі маладыя тысячнікі сёлетняй уборачнай кампаніі з ААТ “Граніт-Агра”.

Добрыя словы і пажаданні прагучалі на адрас моладзевых камбайнавых экіпажаў гаспадаркі – камбайнера Андрэя Літвінскага і яго памочніка Аляксандра Паршука, камбайнера Аляксандра Майсейчыка і яго памочніка Арцёма Літвінскага. Віншаванні ў гэты ж дзень прымаў і малады вадзіцель сельгаспрадпрыемства Віталій Макарчук.

За працоўныя поспехі і дастойны ўклад у хлебны каравай раёна Кацярына Хілімончык уручыла выніковым работнікам граматы і падарункі ад раённага камітэта ГА “БРСМ”, пажадала і надалей трымаць бадзёры тэмп, не скарацца цяжкасцям і заставацца лідарамі на хлебным полі.

Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлена Кацярынай ХІЛІМОНЧЫК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga