“Бяспека і здароўе ў кожны дом!”

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Прафілактычную акцыю пад такой назвай у аддаленых вёсках раёна правялі спецыялісты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Каб прыцягнуць увагу жыхароў вёсак Студзераўшчына і Горка да такой важнай тэмы, як захаванне і ўмацаванне здароўя ў сталым узросце, работнікі культуры запрасілі прыняць удзел у прафілактычнай акцыі і іншых зацікаўленых спецыялістаў.

Інструктар-валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ Наталля Юрэня расказала пажылым людзям, што варта ведаць аб кляшчах, паколькі ўжо пачаўся сезон іх актыўнасці, а гэтыя насякомыя могуць стаць прычынай некалькіх вельмі сур’ёзных захворванняў.

Супрацоўнік Дзятлаўскага РАНС Мікіта Кандратовіч нагадаў вяскоўцам аб пажарнай бяспецы, правілах развядзення вогнішчаў, забароне выпальвання сухой расліннасці на корані.

Загадчыца Горкаўскага ФАПа Раіса Курман, скарыстаўшыся сустрэчай, вымерала ўсім сваім пацыентам артэрыяльны ціск.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga