У раёне электрычных сетак абмеркавалі міжнародную сітуацыю

Важнае Грамадства

Начальнік Дзятлаўскага РЭС, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Ступчык правёў сустрэчу з працоўным калектывам арганізацыі, на якой абмеркавалі падзеі ва Украіне і пазіцыю Беларусі ва ўкраінска-расійскім канфлікце.

Ён нагадаў словы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што Беларусь не мае намеру ўвязвацца ва ўзброены канфлікт: асноўная задача нашай краіны – гарантаваць бяспеку сваім грамадзянам і абараніць свае граніцы.

Па словах Міхаіла Міхайлавіча, дзяржава робіць усё магчымае, каб змякчыць наступствы санкцыйнай палітыкі Захаду:

– Меры, якія цяпер прымаюца ў сферы нацыянальнай эканомікі, закліканы мінімізаваць і кампенсаваць іх у перспектыве. Акрамя таго, санкцыі заўжды носяць абаюдны характар і нязменна б’юць па тых, хто іх сам увёў. Нам застаецца захоўваць спакой і давяраць сваёй дзяржаве, верыць у свой народ.

Наталля АВЯРЧУК