Не на словах, а на справе: адкрыліся “Пункты дабра”

Важнае Да ведама грамадзян

“Пункты дабра” па зборы гуманітарнай дапамогі для бежанцаў з Украіны адкрыліся ва ўсіх рэгіёнах Беларусі з ініцыятывы Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Яны закліканы стаць своеасаблівай дабрачыннай пляцоўкай па зборы рэчаў першай неабходнасці для людзей, якія прыбываюць з краіны-суседкі на тэрыторыю нашай дзяржавы.

З 24 сакавіка “Пункты дабра” працуюць пры кожным тэрытарыяльным камітэце ГА “БРСМ”, у тым ліку на Дзятлаўшчыне. Мяркуецца, што кожны тыдзень сабраная дапамога будзе перадавацца Беларускаму Таварыству Чырвонага Крыжа, якое курыруе яе дастаўку адрасатам.

Што актуальна? Гігіенічныя наборы: шампунь, вадкае мыла, зубная паста, шчоткі, вільготныя сурвэткі, медыцынскія маскі. Акрамя таго, неабходны пральны парашок, аднаразовы посуд, прадукты хуткага прыгатавання. Таксама ГА “БРСМ” аднавіла работу дабрачыннага рахунку па зборы грашовых сродкаў для аказання дапамогі ўкраінскім бежанцам, яго рэквізіты пазначаны на сайце арганізацыі.

У горадзе Дзятлаве “Пункт дабра” знаходзіцца ў раённым камітэце ГА “БРСМ” па вуліцы Леніна, 18, кабінет 313.

Кацярына ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: