Як у раёне рэалізоўваліся інвестпраграмы?

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

У мэтах рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 года № 7 “Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны” ў 2021 годзе ў Дзятлаўскім раёне рэалізоўваліся інвестыцыйныя праекты і праграмы, якія атрымалі дзяржаўнае фінансаванне.

За гэты час была праведзена вельмі вялікая работа.

Для павышэння якасці падаваемай спажыўцам вады завершана будаўніцтва станцыі абезжалезвання коштам 130 тысяч рублёў. Зараз вядуцца работы па падключэнні свідравін Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы да гарадской станцыі абезжалезвання.

Дзякуючы стабільнаму фінансаванню і зладжанай рабоце Дзятлаўскага жылкамунгаса, ДРБУ № 19 работа па добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі жылых дамоў па вуліцах Перамогі і К. Цэткін райцэнтра была праведзена вельмі хуткімі тэмпамі і завяршылася ў кастрычніку 2021 года. Кошт аб’екта склаў 636 тысяч рублёў. Прыемна і тое, што раённыя актывісты прынялі актыўны ўдзел у пасадцы маладых дрэваў замест выдаленых у гэтым мікрараёне.

Не менш важным для горада аб’ектам добраўпарадкавання стала асфальтаванне вуліцы Азёрнай, на якую было выдаткавана 75 тысяч рублёў. У верасні гэтага года адбылося ўрачыстае адкрыццё моста пасля рэканструкцыі па вуліцы Камсамольскай у горадзе Дзятлаве. Сума выдаткаў на дадзены аб’ект склала 448 тысяч рублёў.

Вялікая ўвага надаецца паляпшэнню ўмоваў жыцця жыхароў сельскай мясцовасці. Для аўтаматызацыі працэсу цеплазабеспячэння праведзена ўстаноўка новага кацельнага абсталявання на мясцовых відах паліва ў вёсцы Лапушна і аграгарадку Таркачы на суму 100 тысяч рублёў.

Васіль ПЯЦЮК,
начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga